„Беларусь–АТО” пашырае геаграфію
Беларускія валанцёры, што збіраюць гуманітарную дапамогу дзякуючы гуманітарнаму маршруту „Беларусь – АТО”, павялічваюць сваю геаграфію ў беларускіх гарадах. Апроч Гомеля і Менска, зараз далучыліся да збору рэчаў Гародня і Берасце. Пра тое, якая дапамога патрэбна ўкраінскаму боку, распавядае валанцёр Андрэй Стрыжак:
– Увесь спектр таго, што мы просім. А просім мы дзіцячае, жаночае і мужчынскае адзенне, абутак, рэчы штодзённага карыстання, коўдру, посуд і г.д.
Па словах Андрэя Стрыжака, у хуткім часе пачнецца збор сродкаў на чацвёрты аўтамабіль для добраахвотніцкага мабільнага шпіталя імя Міколы Пірагова. Два з іх “Ратаўніца” і “Мая” добра сябе зарэкамендавалі ў зоне АТО. На яшчэ адзін аўтамабіль грошы ўжо сабраныя, і ён у хуткім часе будзе дастаўлены ў зону АТО.
Беларускае Радыё Рацыя