Гуманітарны маршрут „Беларусь-АТО” адзначылі ўзнагародай
Асамблея недзяржаўных арганізацыяў узнагародай за 2015 год у намінацыі «Партнёрства года» ўганаравала Гуманітарны маршрут «Беларусь-АТО».
Сёлета гэта намінацыя была ўведзена ўпершыню, і ўручаецца за салідарныя дзеянні і рэалізацыю найлепшай ініцыятывы, якая аб’яднала партнёраў з розных сфераў і сектараў на карысць грамадзянскай супольнасці.
На мерапрыемстве ў Менску статуэтку і дыплом атрымалі ініцыятар ініцыятывы Андрэй Стрыжак і валанцёры.
Пра тое, што значыць для працы валанцёраў такая ўзнагарода распавядае гарадзенскі валанцёр Алесь Кіркевіч:
— Гэта прызнанне нашай дзейнасці і наўрад ці гэта неяк паўплывала б на тое, працавалі б мы далей ці не, але усё адно прыемна, бо перамогаў беларусам вельмі часта бракуе, як у грамадскім жыцці так безумоўна і ў палітычным і ў іншых сферах Таму я лічу, што гэта вельмі цікавая старонка нашай гісторыі, нашай ініцыятывы.
Дзяніс Івашын:
— Закон Украіны надаеперасяленцам з акупаваных тэрыторыяў Луганскай і Данецкай абласцей усе сацыяльныя правы, гарантыі, фінансавую дапамогу ў пошуку працы, дапамогу з размяшчэннем — усё гэта прапісана законам Украіны.
Валанцёры гэтай ініцыятывы збіраюць сродкі і грошы ў Менску і Гародні, Берасці ды Гомелі. У зімовы перыяд асноўныя рэчы, якія збіраюць валанцёры — гэта цёплыя рэчы, сродкі гігіены, адзенне. Беларусы ужо перадалі некалькі тон рэчаў у Чарнігаў, дзе размеркаваннем займаецца дабрачынны фонд «Захистимо Украïну!»
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook