Гумовыя дыванкі выпрабавалі з дапамогай танка
Прадукцыю з другаснай сыравіны праверылі з дапамогай танка. Танк, які важыць 44 тоны, выпрабоўваў гумовыя дыванкі, якія плануюць выкарыстоўваць у сферы жывёлагадоўлі.
Як кажа Міхал Ліс з гарадзенскай кампаніі “Экалагічная альтэрнатыва”, дыванкі не дарагія і зручныя для выкарыстання на фермах для буйной рагатай жывёлы ў якасці тэрма і гідраізаляцыі:
– Мы ўбачылі вынікі эксперымента, што прадукцыя з адкідаў даказала сваю эфектыўнасць, яна мае вялікую будучыню. Лічу, што сённяшняе выпрабаванне на танках будзе першым крокам у новым, эфектыўным ужыванні прадукцыі з адкідаў. Гэтая ініцыятыва можа дапамагчы беларускаму бізнесу з імпартазамяшчэннем.
Гародня займае другое месца ў Беларусі па колькасці прыватных аўтамабіляў на чалавека. Праўда, стварэнне прадпрыемстваў па перапрацоўцы адкідаў не дае працоўных месцаў, бо яны амаль поўнасцю аўтаматызаваныя.
[Not a valid template]
[youtube id=”KQ2XZgTrwRU”]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава