ГУУС „правярае” збіццё міліцыянтам пажылога чалавека ў метро
ГУУС Менгарвыканкама праводзіць праверку па факце канфлікту на станцыі метро „Пятроўшчына” супрацоўніка міліцыі і пажылога чалавека.
„Па сітуацыі ў метро. Прызначаная праверка. Сітуацыя будзе высвятляцца. Падрабязнасці прадставім заўтра”, — напісаў у сацсетках прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.
У інтэрнэце размешчанае відэа, дзе супрацоўнік міліцыі збіў з ног пажылога чалавека, які сядзеў перад гэтым разам з сабакам у пераходзе метро. Выгнаць мужчыну міліцыянер збіраўся, паколькі бамжы не павінны знаходзіцца ў метрапалітэне.
Устаць мужчыну і выйсці з пераходу дапамагла жанчына, якая праходзіла міма. Супрацоўнік міліцыі гэтаму не перашкаджаў.
