Hrodna.life шукае дапамогі ў сваіх чытачоў



Журналісты з беларускамоўнага выдання ў Гародні Hrodna.life  просяць чытачоў падтрымаць выданне фінансава. Для гэтага на краўдфандынгавай пляцоўцы talaka.org з’явілася адмысловая аб’ява, у якой журналісты спрабуюць сабраць 3000 беларускіх рублёў для працы рэдакцыі.

Пра кампанію збора сродкаў распавядае рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:

– Ужо з вясны мы планавалі і ўжо пачалі збор сродкаў ад нашых чытачоў. Бо мы верым у тое, што робім рэчы патрэбныя для гарадзенцаў, што мы рэальна робім горад лепшым. Ёсць прыклады  як за апошні год працы мы дамагліся нейкіх зменаў. З намі лічацца гарадскія ўлады. Таму мы лічым, што і чытачы нашыя маглі б нам аддзячыць і далучыцца да нашай працы, дапамагчы нам, бо мы працуем, перадусім, для іх.

Для тых, хто падтрымае рэдакцыю  Hrodna.life, прадугледжаны таксама і розныя віды падзякі: ад простага ўзгадвання  на старонцы, да рэкламы пра справу чалавека, які ўнясе найбольшую суму грошай. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня