Ідзе падрыхтоўка да дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі



Грамадскія актывісты Берасця, Баранавіч і Кобрыня распачалі падрыхтоўку да чарговых угодкаў з дня нараджэння Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі.

img_0122

У гэтым годзе яны вырашылі пашырыць геаграфію свята аўтапрабегам, які распачнецца з Сяхновіч, дзе насамрэч, па словах мясцовых даследчыкаў і краязнаўцаў, нарадзіўся Касцюшка, кажа адзін з арганізатараў свята 4 лютага Алесь Мех з Кобрыня:

– Атрымліваецца, што цікавасць да гэтых святаў у грамадстве зніжаецца. А адбываецца гэта таму, што ўлада ў нас антыбеларуская. І гэтыя святы не адзначаюцца на дзяржаўным роўні. 

Дэмакратычная грамадскасць і замежныя госці ўжо шмат гадоў адзначаюць 4 лютага дзень народзінаў аднаго са славутых сыноў Беларусі Тадэвуша Касцюшка ў Мерачоўшчыне.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

img_0134

У мінулым годзе замежныя госці пабывалі таксама і ў Сяхновічах.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя