Ідзе збор подпісаў за рамонт пантоннага моста



Тры дзясяткі подпісаў ужо сабрана ў Столінскім раёне Берасцейскай вобласці за тое, каб адрамантавалі пантонны мост. Ён звязвае Давід-Гарадок і Хорск.

 Актыўней за ўсё людзі падпісваюцца менавіта ў офлайн прасторы, праз онлайн звыкліся проста паведамляць пра рэгіянальныя праблемы, – адзначыў экс-кандыдат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан:

– На наступны дзень, калі ў інтэрнэце з’явілася платформа, дзе мы збіраем подпісы, нейкім чынам там нешта падладзілі, збілі на хуткую руку. Але ж гэта не вырашае праблему. Паставіць подпіс можна ў інтэрнэце, ва ўсіх маіх сацыяльных сетках ёсць спасылкі. Таму я кажу, што гэта трэба рабіць, але, на жаль, людзі больш актыўна падпісваюцца ўласнаруч, чым праз інтэрнэт. З чым гэта звязана, я не ведаю.

Паводле Сяргея Мазана, такой колькасці подпісаў дастаткова, каб накіраваць у раённы выканаўчы камітэт, але мэта – гэта актывізацыя людзей для вырашэння іх пытанняў. Таму надалей можна будзе да канца месяца падпісвацца пад зваротам.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота з сацсеткі Сяргея Мазана