Іераманах Вікенцій: Царква мусіць быць нацыянальнай
Беларуская Народная Аўтакефальная Праваслаўная Царква не можа атрымаць рэгістрацыю. Хоць царква адрадзілся ў Менску яшчэ ў 1994 годзе.
Па словах адзінага іераманаха царквы Вікенція, у міру Віктара Кавалькова, царква павінна быць нацыянальнай, а не прамаскоўскай. Менавіта царква разам са школай ствараюць беларускую нацыянальную ідэю і абараняюць нацыянальныя інтарэсы, а не прарасейскія як цяпер:
– Каб усё адрадзілася на нашай зямлі, мусіць быць свая царква, беларуская. Да гэтага часу нас нават не зарэгістравалі. Колькі разоў ужо спрабавалі. Шукаюць нейкія адгаворкі.
У 1994 годзе ўзначалілі Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву епіскап Пётр Гушча і святар Леанід Акаловіч. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) — рэлігійная арганізацыя беларусаў. У 2004 годзе была спроба святара Івана Спасюка збудаваць царкву за свае сродкі ля Ваўкавыска, але ўлады яе знішчылі, не зважаючы на просьбы мясцовых вернікаў не руйнаваць.
Першая спроба стварэння Беларускай Аўтакефальнай Царквы была ўчыненая ў 1927 годзе, аднак у сувязі з рэпрэсіямі ў БССР доўга царква не праіснавала.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.