Ігар Банцар агучыў праблемы сваёй акругі



Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гародні Ігар Банцар правёў акцыю па агучванню праблемаў сваёй акругі па вуліцах Рэпіна і Соламавай.

Актывіст паказаў жыхарам акругі простыя рэчы, якімі мусіць займацца дэпутат гарадскога савета:  

– Жахлівы стан унутры двароў. Жахлівыя праезды. Ямы. Ходнікі, якія не рамантуюцца дзесяцігоддзямі, па якіх ходзяць людзі з дзіцячымі вазкамі, дзеці ў школу, пенсіянеры. Адсутнасць цывілізаванага месца для выгулу сабак. Такая ж сітуацыя і з возерам Школьным, якое закінутае з даўніх гадоў. І ніхто не хоча вырашаць гэтую праблему – ні дзеючыя дэпутаты, ні мясцовыя ўлады. А таксама праблема асвятлення кантэйнерных пляцовак для збору смецця.

Адна з жыхарак дома па вуліцы Соламавай выказалася наконт стану свайго двара і пад’езда.

– Скрыні для смецця хацелі паставіць насупраць нашага пад’езда. Жыхары выказаліся супраць. Званілі некуды. У выніку скрыні перанеслі ў іншае месца. А з тае прычыны, што былі прыбраныя бардзюры, дык машыны пачалі ставіць на дзіцячую пляцоўку. Усё разбіта, усё развалена. Самы страшны, я лічу, наш пад’езд.

Як аказалася, гэта той самы пад’езд, у якім жыве дзеючы дэпутат Алена Жэлезняковіч, якая вылучаецца ў гарсавет ў якасці кандыдата ад улады.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя