Ігар Банцар: Перамога над Дэкрэтам №3 – галоўны вынік 2017-га



Грамадскі актывіст, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі з Гародні Ігар Банцар лічыць самым галоўным вынікам 2017 году перамогу грамадзян краіны над Дэкрэтам №3, а самымі вядомымі пяадзеямі акцыі, што адбываліся ў рэгіёнах Беларусі:

Самым галоўным вынікам году я лічу перамогу народа над Дэкрэтам №3. Гэта найважнейшая падзея гэтага года, якой мы змаглі дасягнуць. Казаць падрабязней пра іншыя падзеі надта рана, бо выбарчы працэс навальваецца і на адзін і на другі год. Пра вынікі выбарчай кампаніі можна будзе гаварыць у лютым.

На думку Ігара Банцара мясцовыя выбары 2018 году пакажуць, колькі грамадскіх актывістаў і сябраў палітычных партый пройдуць у саветы рознага ўзроўню.

Беларускае Радыё Рацыя