Ігар Банцар: У нас спрабавалі захапіць суполку прафсаюзу РЭП



У Гародні на сходзе спрабавалі захапіць суполку незалежнага прафзвязу РЭП.

Пра тое, што адбылося падчас сходу арганізацыі, распавядае кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі Ігар Банцар:

– Усё пачалося з арганізацыі дадзенага мерапрыемства, пра якое палова сяброў прафсаюзу наогул не была праінфармавана, другая палова была праінфармавана за некалькі гадзінаў да правядзення мерапрыемства. Гэта было зроблена для таго, каб як мага меншая колькасць сяброў прафсаюзу прыйшла на гэты сход. Мэтай сходу, які праводзілі Калінкоў і Салянік, была адна – рэйдарскі захапіць гарадзенскую арганізацыю. Ды яшчэ на сход яны прывялі незразумелых людзей. Якія, як аказалася, нават не чальцы прафсаюза.

Па словах актывіста, спроба падпарадкаваць прафсаюзную суполку не ўдалася:

– Галасаваць маглі толькі чальцы прафсаюзу, а запрошаныя толькі глядзець. Але справа ў тым, што калі б не нашы рашучыя дзеянні, то ніхто  не ведаў: хто там прыходзіў, хто галасаваў. І ўсё было б пададзена так, што ўсе прысутныя былі чальцамі прафсаюза і яны прагаласавалі так, як трэба было арганізатарам гэтага мерапрыемства. У сувязі з гэтай сітуацыяй чальцы прафсаюзу гарадзенскай гарадской пярвічнай арганізацыі прынялі рэзалюцыю і падпісалі яе, у якой асуджаюць спробы расколу арганізацыі, тым больш у такі няпроста час.

У прафсаюзе РЭП у Гародні амаль паўсотні чалавек і яны павінны ў бліжэйшы час правесці новы сход гарадзенскай пярвічнай арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя