Ігар Банцар: Возера на Фолюшы трэба давесці да ладу



Актывісты гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў межах падрыхтоўкі да мясцовых выбараў пачалі кампанію апытання праблемаў мясцовых жыхароў. На мікрараёне Фолюш, дзе збіраецца вылучацца актывіст Ігар Банцар, большасць жыхароў выказалася за ўпарадкаванне школьнага возера, якое яшчэ ў савецкі час было месцам адпачынку.

Кажа Ігар Банцар:

– Сітуацыя з гэтым возерам зараз выглядае так: яно закінутае, запушчанае, цалкам зарасло чаротам, апошнія гады два яго ніхто не чысціў, яно становіцца мелкім. Калі ў возеры ёсць сантыметраў 20 вады – гэта добра. Хоць яшчэ некалькі гадоў таму там была дастатковая глыбіня, возера неяк падтрымлівалі ў парадку. Але як і ўсё непатрэбнае, возера прыйшло ў запусценне. І сёння яно папросту звычайная сажалка, якая нікому непатрэбная.

Ігар Банцар даведаўся, каму належыць гэтае возера, і будзе дабівацца ад гарадскіх уладаў і арганізацыі „Рэмбудаўтадор” давядзення да ладу гэтага месца адпачынку гарадзенцаў з вуліцы Рэпіна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня