Ігар Бараноўскі: Сёння беларускае грамадства, як ніколі, расколатае



17 верасня ў Беларусі адзначаецца новае свята “Дня народнага адзінства”, створанае па ўказу Лукашэнкі. Яшчэ жывыя беларусы, якія памятаюць дзень яднання ў  39-м. Успамінаюць жыхары Кобрыншчыны:

–  Дачакаліся, і тады што: усё забралі, абрабавалі. Каня забралі, зерне, усё выграблі.

– Не толькі ўсё забралі, а пазабіралі і добрых гаспадароў і вывезлі іх у Сібір.

Дзень народнага яднання выклікаў у людзей здзіўленне. Яны не разумеюць, з кім трэба яднацца і чаму.

Кажа гісторык з Берасця Ігар Бараноўскі:

– Дзень 17 верасня ў сучасным кантэксце пасля выбараў 2020 года выглядае вельмі дзіўна як дзень яднання беларусаў. Бо сёння беларускае грамадства, як ніколі, расколатае, падзеленае ўладай.

Паводле Ігара Бараноўскага, выкідваць вялікія грошы на нешта пустое і феерычнае ўладзе не ў першыню. Затое можна паставіць чарговую галачку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя