Ігар Барысаў: 25 сакавіка мы плануем правесці мітынг каля Опернага тэатра
У Менгарвыканкам пададзена заяўка на святкаванне Дня Волі 25 сакавіка. Дакумент падрыхтаваны Рухам „За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У падрыхтоўцы мерапрыемства бярэ ўдзел і Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Раней, як вядома, Партыя БНФ і культурна-асветніцкая ўстанова „Амарока” падалі заяўку на правядзенне Дня Волі 24 сакавіка, у нядзелю. Запланаваны шэсце і мітынг на стадыёне „Дынама”. Зараз жа прапануецца правесці 25 сакавіка мітынг каля тэатру оперы і балету, — распавёў кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў:
– Мы плануем, што будзе дадзены дазвол на 25 сакавіка, гэта панядзелак, на чатыры гадзіны. Гэта тая самая пляцоўка, якая была раней – Оперны тэатр. З 16 да 17 – гэта збор. З 17.20 – пачатак палітычнага мітынга. Плануецца, што як і ў мінулым годзе палітычныя арганізацыю будуць выстаўляць свае намёты. Каб кожны мог прыйсці і дазнацца, што яны робяць.
Падчас мітынгу плануецца пачаць шырокамаштабную кампанію ў абарону незалежнасці Беларусі. Пачнецца сбор подпісаў за дэнанасацыю саюзнай дамовы Расеі і Беларусі.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя