Ігар Барысаў: Чудзянцоў не з’яўляецца сваім для журналісцкіх арганізацый



Затрыманне Уладзіміра Чудзянцова каментаваць даволі складана, незразумела, ці меў ён калі-небудзь дачыненне да спажыванне або распаўсюду наркотыкаў.

Адносна салідарнасці, якую не ўсе дзеячы журналістыкі ці праваабаронцы спяшаюцца праявіць, відавочна, што Чудзянцоў праз свае папярэднія артыкулы нарабіў шмат шкоды прадстаўнікам незалежнай грамадскай супольнасці. Хаця журналістам яго лічыць трэба, кажа кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў:

– Ён усё ж такі працаваў на тут.бай, пісаў артыкулы. Яго варта лічыць журналістам. Але тут пытанне вельмі хісткае. Што яго спісалі з журналістаў, гэта як раз напэўна сведчыць, што ён не з’яўляецца чальцом гэтых арганізацый. І таму ніхто яго не ўспрымае як свайго праз яго адыёзнасць. Шмат бруду выліваў на апанентаў. А цяпер гэтыя апаненты мала верагодна што будуць яго абараняць.

Раней старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец адмовіўся лічыць Уладзіміра Чудзянцова калегам. Ён заявіў, што Чудзянцоў пісаў шмат абразлівай інфармацыі і быў хутчэй прапагандыстам, чым прадстаўніком журналісцкага цэху. Але гэта не апраўдвае сілавікоў, калі высветліцца, што наркотыкі на польскай мяжы Чудзянцову падкінулі.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя