Ігар Барысаў: Сталічныя ўлады не лічаць Дзень Волі святам
Дзень Волі – менскія сталічныя ўлады не лічаць важным святам. Так кажа старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, які атрымаў ліст, дзе менгарвыканкам адмаўляюцца ўключыць святкаванне Дня Волі ў агульнагарадскі план мерапрыемстваў.
Для апазіцыі – гэта азначала б палёгку ў арганізацыі ўрачыстасцяў, кажа Ігар Барысаў:
– Спасылаліся на тое, што гэта не з’яўляцца для іх святам, таму яно не ўключана ў гарадскі план па святкаванні. Калі б гэта здарылася, то мы не павінны былі б плаціць за паслугі міліцыі, камунальнай службы, а таксама хуткай дапамогі. Сыходзячы з досведу мінулага года, пасля арганізацыі менскага канцэрта ў Кіеўскім скверы, гэтыя выдаткі каштавалі фактычна 50% ад агульных выдаткаў.
Перамовы з Менгарвыканкамам адносна дазволу на правядзення Дня волі ў Менску – працягваюцца. Прадстаўнікі аргкамітэта Дня Волі 2020 пойдуць на прыём у Менгарвыканкам, дзе будуць абмяркоўваць магчымыя пляцоўкі для правядзення свята.
Беларускае Радыё Рацыя