Ігар Бублікаў: Суд зноўку адклалі



У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 13 кастрычніка 2020 года павінен быў адбыцца разгляд справы журналіста Ігара Бублікава.

Пра пасяджэнне распавядае сам журналіст:

– У гэты раз я прыйшоў з адвакатам, і як звычайна – “разбор палётаў”,  пачаў удакладняць, пытацца паказанні сведкаў. І дамовіліся пра тое, што зноў перанясуць суд, што будзе мой сведка, будзе двое сведкаў з міліцыі, нават трое – там яшчэ нейкі Палякоў. І перанеслі на тыдзень.

РР: Я так разумею, што вам трэба прадаставіць дакументы пра вашу дзейнасць?

– Так, трэба будзе прадаставіць пасведчанне аб рэгістрацыі, з падатковай прынесці, што я плачу падаткі, і тое, дзе мой сайт зарэгістраваны.

Падтрымаць журналіста прыйшло каля дзясятка калег з розных СМІ, якіх толькі пасля 15 хвіліннай спрэчкі пусцілі на пасяджэнне да Ігара Бублікава.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча