Супраць Ігара Грышанава – крымінальная справа



Справа па артыкуле 211 Крымінальнага Кодэксу, частка першая. Яна трактуецца як „прысваенне альбо растрата маёмасці асобай, якой яно даверана”. Па гэтым артыкуле пагражае пазбаўленне права займаць пэўныя пасады са штрафам альбо пазбаўленнем волі да чатырох гадоў”.  Сёння, 15 сакавіка, на аграсядзібе ў Стаўрах вяліся следчыя дзеянні, накладанне арышту на маёмасць. Справа была заведзеная 11 сакавіка, напярэдадні акцыі.

15 сакавіка аршанскія актывісты сустрэлі каля ізалятара Ігара Грышанава. 

Ігар Грышанаў быў затрыманы зранку 12 сакавіка напярэдадні акцыі недармаедаў у Воршы. І да 15 сакавіка знаходзіўся без суда ў ізалятары часовага ўтрымання на Энгельса 25.

Ігар Грышанаў распавёў, што знаходзіўся ў камеры з чалавекам, хворым на сухоты. А ў суседніх камерах былі затрыманыя за ўдзел у акцыі праваабаронца Васіль Бераснеў і аршанскі журналіст Віктар Андрэеў.

Беларускае Радыё Рацыя