Ігар Казмерчак: Настаўнікі – галоўныя фальсіфікатары выбараў



Дзіўны выпадак адбыўся на адным з участкаў Воршы падчас асноўнага дня галасавання на выбарах у мясцовыя саветы. На ўчастку ў сярэдняй школе № 5 старшыня камісіі зачыніла дзверы і не выпускала нікога з сяброў выбарчай камісіі і назіральнікаў. Назіральнік Ігар Казмерчак, які сочыць за выбарамі рознага ўзроўню ўжо больш за 15 гадоў, адзначае, што асабліва агідна тое, што галоўныя фальсіфікатары выбараў — настаўнікі.

Застаецца яшчэ такая агіда да гэтых выбараў і да людзей, якія прысутнічалі на іх. Бо гэта настаўнікі, якія ўчора парушалі закон, і дай бог, каб у будучым яны былі пакараныя і сядзелі ў турме. Гэта злачынцы, якія 19 лютага пайшлі вучыць дзяцей добраму, вечнаму, светламу. Не можа раб выхаваць свабоднага чалавека, не можа злачынца выхаваць сумленнага чалавека.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на выбарах на Аршаншчыне ніхто з апазіцыйных партый і незалежных кандыдатаў прайсці ў мясцовыя саветы не здолеў.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnik.by