Ігар Комлік: Дапамагаем рабочым аднавіцца на працы
Трое працоўных з БелАЗу, якія былі звольнены з прадпрыемства за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, спрабуюць узнавіцца на працы праз Жодзінскі суд. Юрыдычную дапамогу ім аказвае прафсаюз працоўных радыёэлектроннай прамысловасці.
Па словах каардынатара прафсаюзу РЭП па Менску і Менскай вобласці Ігара Комліка, ёсць усе падставы, каб аднавіць працоўных на працы.
– Звярнуліся да нас 3 чалавекі, якія былі звольнены. І прычынай іх звальнення паслужыў нібыта прагул, які, паводле наймальніка, звязаны з тым, што яны знаходзіліся хто ў ІЧУ, хто дзе, то бок былі затрыманы і адбывалі суткі. Наймальнік сказаў, што будзе сам вызначыць прычыну – ці гэта паважная, ці не паважная.
Аднак ёсць пастанова Вярхоўнага суду Беларусі, у якой гаворыцца, што калі чалавек не змог з’явіцца на працы не па сваёй волі, то гэта не можа лічыцца прагулам, – нагадаў Ігар Комлік. А чалавек, які знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, магчыма, жадае быць на працы, але яго ўтрымліваюць насільна. Таму гэтая адсутнасць на працы не можа лічыцца прагулам, – упэўнены Ігар Комлік.
Беларускае Радыё Рацыя