Ігар Кузьмініч: Чакаем, каб вучыцца па-беларуску



Гарадзенскі гімназіст Даніла Кузьмініч ужо месяц чакае, каб вучыцца па-беларуску, што яму гарантуе закон. У гімназіі №10 Гародні, куды паступіў Даніла, з панядзелка пачалі навучанне на беларускай мове два шасцікласнікі. У справе Данілы непераадольныя перашкоды.

Кажа бацька гімназіста Ігар Кузьмініч:

– Мы шмат разоў сустракаліся, па шчырасці я нават ужо не ведаю, колькі разоў сустракаліся – і з адміністрацыяй школы, і з прадстаўнікамі аддзела адукацыі. Першы раз мы прыйшлі для таго, каб папярэдзіць і паставіць да ведама адразу пасля таго, як напісалі заяву ў школу. Гэта быў пачатак чэрвеня. У выніку з панядзелака шостыя класы пачалі займацца. І гэта ўжо плюс. Правы другога дзіця не менш важныя, чым правы майго першага дзіця. Калі адзін можа займацца, то чаму другі не можа займацца.

За лета, пасля здачы экзаменаў у гімназію, адміністрацыя не парупілася не толькі ў справе распрацоўкі вучэбнага плану для беларускамоўных дзяцей, але фактычна сабатавала права беларусам рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы.

suscynski_backi dziaciej bielarusau

Ігар Кузьмініч і Алесь Астроўскі – бацькі, якія патрабуюць для сваіх дзяцей беларускамоўнае навучанне.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя