Ігар Кузняцоў: КПСС і НКУС вінаватыя ў масавых рэпрэсіях



Завяршыўся першы этап працы грамадскага трыбуналу па злачынствах сталінскага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Члены грамадскага трыбуналу падрыхтавалі і сфармулявалі абвінаваўчае заключэнне.

Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, даследчык сталінскіх рэпрэсій: „Завяршыўся першы этап пасяджэнняў грамадскага трыбуналу, якія праводзіліся на працягу 10 гадоў з 2006 года па 2015-ы. Мы падрыхтавалі і вынеслі абвінаваўчае заключэнне, у якім канстатавалі, упершыню, напэўна, з постсавецкіх дзяржаў, злачынствы сталінізму. І хоць сітуацыя ў нашай краіне самая неспрыяльная з боку дзяржавы, г.зн.больш супрацьдзеяння, чым якогасьці садзейнічання, усё-такі першы этап мы завяршылі.

Галоўнае, што ў абвінаваўчым заключэнні канстатуецца тое, што КПСС і кампартыя бальшавікоў Беларусі, НКУС СССР і БССР вінаватыя ва ўчыненні масавых рэпрэсій супраць свайго народа і замежных грамадзян.

Гэта грамадскі трыбунал. Мы спадзяёмся, што доказная база будзе выкарыстаная ў перспектыве, калі адбудзецца сапраўдны суд над злачынствамі сталінізму, якія былі ўчыненыя на тэрыторыі Беларусі. Як быў Нюрнберг над злачынствамі фашызму. Але калі гэта адбудзецца, цяжка меркаваць, зыходзячы з цяперашняй сітуацыі”.

belapan.by