Ігар Кузняцоў: НКУС „працавала” больш гнюсна, чым гестапа!



Ігар Кузняцоў, кандыдат гісторыі, найбольш вядомы даследчык сталіншчыны ў краіне, агаломшыў  удзельнікаў 2-дзённай міжнароднай навуковай канферэнцыі пад назвай “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”. Ён прапанаваў не карыстацца словам “расстраляныя”, а ўжываць “знішчаныя”.

Нагодай канферэнцыі стала стагоддзе бальшавіцка-ленінскага путчу. Што і вывела “тэму” з перыферыі навуковых гістарычных доследаў.

Арганізатарамі выступілі чатыры навуковыя ўстановы ў Беларусі і Польшчы – Беларускі архіў вуснай гісторыі, Лятучы ўніверсітэт, Маладзёжнае аб’яднанне “Гісторыка”, Польскі інстытут у Менску і Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук.

Прыехалі даследчыкі з Польшчы, Расеі, Украіны.  Прагучала і жахлівая лічба – паводле незалежных гісторыкаў-даследчыкаў, колькасць рэпрэсіраваных у СССР вызначаецца астранамічнымі лічбамі – 7 мільёнаў было расстраляных, 15 мільёнаў загінулі ў катавальнях ГУЛАГа.

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя