Ігар Лялькоў: Гэтыя рэгіёны гістарычна між сабою звязаныя
Малы памежны рух і бязвізавая прастора па-ранейшаму недасяжныя для беларусаў. Хоць неабходныя дакументы падпісаныя таксама з Літвой і Польшчай, аднак дамова пакуль працуе толькі з Латвіяй. Каму выгаднае затарможванне ўваход у жыццё бязвізавага памежнага руху? Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, адзін з каардынатараў кампаніі “Народны рэферэндум”, адзначае, што найперш у такім руху зацікаўлены самі жыхары памежных тэрыторый.
– Людзі сапраўды хочуць мець магчымасць вольна перамяшчацца, ездзіць у краіны Еўразвязу, прычым гэта датычыцца тых тэрыторый, якія гістарычна між сабою звязаныя. Можна сказаць, што мяжы паміж, скажам, Гародняй і Беластокам ніколі не было да 1945 году. А мяжы паміж Гародняй і Вільняй не было да 1991 году. Гэта рэгіёны, якія звязаныя паміж сабою тысячамі і гістарычных, і гаспадарчых, і сямейных сувязяў.
На думку Ігара Лялькова, увядзенню малога памежнага руху з Польшчай і Літвой замінаюць два асноўныя фактары. Па-першае, улады лічаць, што чым менш беларусы ведаюць і менш ездзяць у Еўропу, тым лягчей імі кіраваць. А па-другое, улады баяцца і значнай колькасці грамадзян Еўразвязу, якія ў выпадку памежнага руху змогуць прыязджаюць у Гародню, Берасце або Ліду. Дарэчы, малы памежны рух з Польшчай ахоплівае каля мільёна беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя