Ігар Маслоўскі: Гэтая інфармацыя не з’яўляецца дзяржаўнай таямніцай
На Берасцейшчыне працягваюць збор подпісаў за аператыўнае інфармаванне колькасці станоўчых тэстаў на Covid-19. Пра гэта паведаміў палітык Ігар Маслоўскі.
Ініцыятары — прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “За свой горад”. Важна мець своечасовыя і дакладныя звесткі пра тое, як выглядае сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй у Берасцейскай вобласці, — адзначыў грамадскі дзеяч:
– Уважліва сочым за падзеямі, звязанымі з захворваннямі на Covid-19, і бачым, што людзі вельмі хвалююцца і што людзей хвалюе ў першую чаргу самае простае – недахоп інфармацыі: колькі захварэла, колькі людзей у якіх раёнах вобласці. Гэта што, нейкая дзяржаўная таямніца? Не, гэта не падпадае пад дзяржаўную таямніцу. Тым больш мы ўзялі і ўважліва прааналізавалі заканадаўства.
У звароце звяртаецца ўвага на тое, што парушаецца Канстытуцыя, Грамадзянскі кодэкс і Закон „Аб ахове навакольнага асяроддзя”. Не прымаецца да ўвагі таксама Закон „Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва”.
Беларускае Радыё Рацыя