Ігар Маслоўскі: Многія нашы задачы супадаюць
Прыняць удзел у працы органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і зрабіць іх працу больш эфектыўнай хочуць прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з актывістамі кампаніі ’’Гавары Праўду!’’. Адпаведны зварот яны накіравалі ў мясцовыя органы ўлады. У сваім лісце актывісты спасылаюцца на артыкул 3 Закона ’’Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь’’, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Напісалі зварот у Берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў і гарвыканкам. Нам прадставілі звесткі. Многія нашыя задачы супадаюць з тымі задачамі, якія ставяць перад сабой гэтыя тэрытарыяльныя органы грамадскага самакіравання.
“Калі нашыя актывісты далучацца да працы гэтых органаў, то іх эфектыўнасць у разы палепшыцца”, – перакананы Ігар Маслоўскі. З словаў палітыка, грамадскія дзеячы ў паўсядзённай працы займаюцца менавіта пытаннямі самакіравання – такімі як адсочванне якасці рамонту і пракладкі дарог, наяўнасці дастатковай колькасці школаў і дзіцячых садкоў, установаў аховы здароўя ды так далей.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце