Ігар Маслоўскі: Мы пашырылі кола сваіх прыхільнікаў
Берасцейскія альтэрнатыўныя кандыдаты ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 28 склікання распавялі пра свае праграмы. Сустрэча Віталя Казака, Андрэя Суворава і старшыні мясцовай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БДСД) “Грамада” Ігара Маслоўскага адбылася на пляцоўцы відэапраекта “Полит Ринг”.
“Гэта станоўчы момант у працы з выбаршчыкамі, у дадатак, напрыклад, да размоваў пад час збору подпісаў”, – лічыць Ігар Маслоўскі.
– Мы сустракаліся, размаўлялі, пераконвалі людзей. І сапраўды многія падыходзілі спачатку з адным поглядам, а праз некалькі дзён, тыдняў былі ўжо зусім з іншым поглядам, давяраючы нам. Мы пашырылі кола сваіх прыхільнікаў.
Бліжэй азнаёміцца з праграмамі, якія агучылі кандыдаты, можна ў адным з выпускаў на Youtube-канале “Полит Ринг”. “Цікава было б каб удзел у такіх перадачах прымалі і кандыдаты ў дэпутаты “ад улады”, – падсумавалі ўдзельнікі.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.