Ігар Маслоўскі: Подпісы для рэгістрацыі сабралі за адзін дзень
Неабходную колькасць подпісаў для вылучэння ў якасці кандыдата ў гарадскі Савет дэпутатаў сабраў лідар Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.
Падтрымку жыхароў мікрараёна Паўднёвы ён атрымаў цягам аднаго пікету і абыходу некалькіх шматпавярховікаў. Палітык адзначыў, што ў акрузе даўно вялася праца, таму падпісны перыяд скончыўся для яго так хутка:
– Мы фактычна за адзін дзень сабралі неабходную колькасць подпісаў. Спачатку правялі невялікі пікет, затым пайшлі па кватэрах. І сабралі той мінімум, які неабходны для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Подпісы збіраліся лёгка, бо людзі ведаюць нас па канкрэтных справах.
„Людзі добра ведаюць пра нашыя кампаніі, таму пакідалі свае подпісы без пытанняў, толькі дзякавалі за працу”, – дадаў Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя