Ігар Маслоўскі: За адну гадзіну распаўсюдзілі каля тысячы ўлётак
На агітацыйныя пікеты запрашаюць патэнцыйных выбаршчыкаў у Берасці сябры Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Мерапрыемствы адбываюцца штодня ў мікрараёнах горада, дзе прадстаўлены кандадты, — адзначыў палітык Ігар Маслоўскі:
– Сустракаемся з выбаршчыкамі ля крамаў, або ля кірмашоў. Ёсць такі кірмаш для продажу сельгаспрадукцыі. Там на сустрэчы было шмат людзей, сотні. І за адну гадзіну распаўсюдзілі каля тысячы ўлётак.
Паводле Ігара Маслоўскага, паралельна зараз ідзе запіс у назіральнікі як для доўгатэрміновага галасавання, так і для асноўнага дня.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце