Ігар Маслоўскі запрашае на пікет, які адбудзецца 16 снежня
Пікет у падтрымку патэнцыйнага кандыдата ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага адбудзецца заўтра, 16 снежня, у Берасці. Ён пройдзе ў мікрараёне Паўднёвы каля буйной крамы „Еўраопт”.
Палітык распавёў, што такія сустрэчы з выбаршчыкамі будуць мець рэгулярны характар:
– Плануем актыўна выкарыстаць вось гэты час, па збору подпісаў, для нашых кандыдатаў, з выкарыстаннем нашай сімволікі. Паколькі зараз зімовы час, то найбольш эфектыўна праводзіць акцыі ў выходныя дні. Таму мы плануем праводзіць пікеты па суботах і нядзелях.
Гэта эфектыўна нават не з пукту гледжання збору подпісаў, а з пункту гледжання сістэматычнай сустрэчы з простымі жыхарамі, – падагульніў Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце