Ігар Мельнікаў: І пачалося ўсё менавіта з Першага беларускага палка



На сталічнай “Арт-сядзібе” прайшла чарговая лекцыя, прысвечаная 100-годдзю БНР.

Гісторык і рэканструктар Ігар Мельнікаў распавядаў пра вайсковыя адзінкі БНР.  

– І пачалося ўсё менавіта з Першага беларускага палка, калі беларусы сфарміраваліся, калі вайсковыя беларусы паспрабавалі з частак рускага імператарскага войска заявіць пра сваё жаданне стварыць вайсковыя фармацыі. Гэта быў перш за ўсё з’езд у Менску вайскоўцаў-беларусаў рускага імператарскага войска. Гэта былі жаўнеры беларусы, якія вырашылі быць нацыянальным войскам.

Адзінае баяздольнае войска БНР так і не было створанае, што паўплывала на далейшы лёс абвешчанай у 1918 годзе незалежнай беларускай дзяржавы.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск   

Фота аўтара