Ігар Мельнікаў: У 1929 святкаванне Калядаў у БССР было забаронена
Адзначаць Каляды ў міжваеннай БССР было забаронена.
Як камуністы змагаліся са святам Божага нараджэння распавядае гісторык Ігар Мельнікаў:
– У 1929 годзе афіцыйна было забаронена святкаванне Калядаў на тэрыторыі БССР. Тут была праблема, хадзілі камсамольцы, сачылі, каб не было ніякіх святаў. Людзей, якія хадзілі ў касцёл ці царкву, шманалі, лавілі і выкідалі. Прыйшоў час – 1935 год, калі бальшавікі зразумелі, што людзі ўсё роўна з елкамі ды іконамі святкуюць гэтае свята, усё роўна яно адбываецца. Таму трэба было нешта прыдумаць. У 1935 годзе ў Савецкім Саюзе афіцыйна з’явілася свята – Новы год, з мандарынамі, з елкамі, з усім іншым.
За гады панавання савецкай улады камуністы здолелі прышчапіць большасці беларусаў звычку святкаваць Новы год больш маштабна за Каляды.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск