Ігар Случак: Колькасць беларускамоўных зваротаў павялічылася



Пра статыстыку зваротаў грамадзян у бягучым годзе хоча дазнацца каардынатар грамадскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак. Ён робіць звароты да ўсіх раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі, каб праверыць, наколькі павялічылася колькасць беларускамоўных зваротаў пасля таго, як у Закон “Аб зваротах грамадзян” унеслі змены, на падставе якіх адказы павінны давацца на мове зваротаў:

– Такія запыты я раблю штогод з 2012 года. З прыняццем закона “Аб зваротах грамадзян” у новай рэдакцыі колькасць беларускамоўных зваротаў у райвыканкамы павялічылася. Калі раней гэта было 0,8 – 0,9%, то зараз – 1,5%. Гэта, канешне, мала, але ўсё ж такі некаторы рост.

Пасля прыняцця зменаў у Закон “Аб зваротах грамадзян” мінула два гады. Ігар Случак мяркуе, што многія грамадзяне ўжо азнаёмілся са зменамі, а таму чакае росту беларуска-моўных зваротаў у наступным годзе.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя