Ігар Случак: Заканадаўства аб мовах трэба мяняць



Малады жыхар Гомеля Ігар Случак у 2009 годзе заснаваў грамадскую ініцыятыву “Справаводства па-беларуску” і пачаў працу ў справе беларусізацыі розных сфераў жыцця краіны – ад грамадска-палітычнага да спартовага.

Slucak-693x400

За мінулыя 6 гадоў ён напісаў больш за 6 тысяч лістоў у розныя дзяржаўныя ўстановы, спартовыя клубы і асабіста дэпутатам усіх узроўняў. “Магу з упэўненасцю сказаць, што большасць прадстаўнікоў нашай улады зусім кепска ведаюць адну з дзяржаўных моў краіны – беларускую,” – адзначае Ігар Случак.

– Заканадаўства аб мовах трэба мяняць, каб яно запрацавала, бо калі большасць законаў і нарматыўных актаў напісаныя расейскай мовай, то чакаць, што тыя ж чыноўнікі будуць добра валодаць беларускай мовай – не выпадае.

Першае, што трэба зрабіць у справе беларусізацыі справаводства, – кажа Ігар Случак, – у абавязковым парадку ўводзіць нормы, паводле якіх усе нарматыўныя акты павінны выдавацца на дзвух дзяржаўных мовах.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя