Ігар Станкевіч працягвае пошукі сваякоў



Даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч працягвае пошукі сваякоў і знайшоў прадзеда, якога ў свой час бальшавікі ссялілі з хутара, на якім той жыў. Прадзед насіў прозвішча Сяліцкі. Ігар Станкевіч, які сёлета прэзентаваў выданне «История рода Каменских», гаворыць, у якім кірунку працягвае пошукі і што яшчэ яму ўдалося высветліць пра сваякоў.

Пачынаю шукаць звесткі пра другія прозвішчы. Напрыклад, мала што ведаў пра ўласнае прозвішча. Станкевічы – што гэта, хто гэта? На Кругляншчыне, на мяжы з Талачыншчынай, была вёска. 10 гадоў таму я знайшоў там дзве магілы з прозвішчам Станкевічы. Гэта мае прапрадзед з прапрабабкай. Вось у гэтым годзе я знайшоў дваюраднага дзядзьку, які пацвердзіў, што гэта мае продкі. Па Станкевічах я прасунуўся да сярэдзіны ХІХ стагоддзя.

Ігар Станкевіч не выключае, што ў будучым зможа не толькі глыбей даследаваць свой радавод, але і выдаць яшчэ адну кнігу па гэтай тэме.

Размову з Ігарам Станкевічам пра гісторыю ягонага роду і сталінскія рэпрэсіі цалкам слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша

Фота аўтара