Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 сутак у штрафным ізалятары



Гарадзенскаму музыку і актывісту Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 сутак у штрафным ізалятары. 

Сёння, 26 жніўня, Ігар мусіў выйсці пасля 20 сутак, якія ўжо прабыў там. Такім чынам, у ШЫЗА ён правядзе месяц.

Ігар Банцэр быў затрыманы 20 кастрычніка 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя органамі следства як здзяйсненне хуліганства. 

Падчас суда, які пачаўся ў сакавіку, ён абвяшчаў сухую галадоўку.

Суд Ленінскага раёна Гародні 19 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе супраць музыканта і шоўмена Ігара Банцэра. Суддзя Наталля Козел пакарала Банцэра 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Пакаранне ён адбывае ў Віцебску ў папраўчай установе №9.

Беларускае Радыё Рацыя