Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы. Пра гэта стала вядома сёння, 22 сакавіка. Ігар за кратамі з 25 чэрвеня 2020 года.
Такім чынам, тэрмін утрымання Ігара Лосіка пад вартай працягнуты да 22 траўня. За кратамі ён 270 дзён.11 сакавіка Ігару Лосіку прад’явілі новае, ужо трэцяе абвінавачанне. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясце на вачах у адваката і следчага, а таксама абвясціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка змясцілі ў карцар следчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры з якіх трымаў сухую галадоўку.
Па якім артыкуле Лосіку выставілі новыя абвінавачванні, невядома. Ягоны адвакат Ігара Дзмітрый Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Беларускае Радыё Рацыя