Ігару Салаўю да сярэдзіны студзеня падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай



Палітычнаму вязню Ігару Салаўю да сярэдзіны студзеня падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай.

Жыхара Пінска абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9-га на 10-е жніўня. Актывіста затрымалі 3-га верасня, цяпер ён знаходзіцца ў баранавіцкай калоніі №6.

Гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

– Яны яшчэ не сабралі доказную базу дастатковую для суда. Я думаю, што хутчэй за ўсё так будзе. Нам аб гэтым дакладна невядома. Пра гэта можа даведацца толькі адвакат, а адвакат дае падпіску і не мусіць разгалошваць. Таму тут можна толькі здагадвацца. Альбо даказваецца ўдзел групы асоб, альбо асабіста. Тут трошкі розныя рэчы.

У верасні акрамя Ігара Салаўя, беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ шасцярых жыхароў Пінска, гэта: Раман Багнавец, Данііл Богнат, Станіслаў Міхайлаў, Вячаслаў Рагашчук, Алег Рубец і Артур Халімончык. Усім ім выставілі абвінавачванні па артыкуле “масавыя беспарадкі” за ўдзел у акцыі пратэсту ўноч з 9-га на 10-е жніўня каля Пінскага гарадскога выканкама.

Беларускае Радыё Рацыя