Ілля Копыл: Я не хаджу святкаваць 9 мая!



У паэтычным выданні Таварыства беларускай мовы “Аднойчы вечарам” надрукаваныя вершы экс-маёра ракетных войск стратэгічнага прызначэння СССР Іллі Копыла.

Выхад першага выдання яго кнігі “Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка” 20 студзеня 2010 года зрабіў эфект бомбы, што разарвалася. У “партызанскай”, як лічылася, рэспубліцы, паводле ўласнага жыццяпісу тады маладзёна-аўтара, “свае – чытай, партызаны – былі жахлівей, чым немцы”.  

Ілле Копылу – 82. Ён рыхтуе і зараз да друку свае доследы, дзе ягоная праўда пра так званую “партызаншчыну” ў Беларусі.

Больш падрабязна ў далучаным гукавым файле.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара