Ілля Міронаў дамагаецца змякчэння турэмнай цэнзуры
Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў дамагаецца змякчэння турэмнай цэнзуры.
У апошнія тыдні, як зазначае гомелец, практычна не даходзяць лісты з волі грамадзянам, якія адбываюць пакаранні паводле палітычных артыкулаў.
– Я пісаў лісты ў Гомельскі ізалятар часовага ўтрымання рэчыцкаму прадпрымальніку, які ў нас сядзіць 25 сутак, і Але Марціновіч, якая адбывае 10 сутак. Усе тры лісты не дайшлі. Я склаў заяву на імя начальніка ІЧУ, каб разабраліся. Магчыма гэта дапаможа. І нашы людзі, якія ў гэты час знаходзяцца ў ізалятары, нарэшце змогуць свабодна камунікаваць з дапамогай перапіскі.
Ілля Міронаў за некалькі месяцаў валанцёрскай працы напісаў уласнаручна больш за 2000 лістоў палітвязням і асуджаным па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у пратэстах грамадзянам.
Беларускае Радыё Рацыя
