Ілля Салей пакінуў Беларусь
Адвакат былога незарэгістраванага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і сябра Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай Ілля Салей выехаў з Беларусі. Пра гэта ён паведаміў у сваім інстаграме.
Салей у верасні быў арыштаваны па справе аб закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі. У красавіку 2021 году яго адпусцілі пад заклад, але ён заставаўся ў статусе абвінавачанага.
«Рашэнне аказалася самым складаным з прынятых мною за апошні год, і я да апошняга моманту шчыра спадзяваўся, што мне не давядзецца яго прымаць, але на сённяшні дзень менавіта такое рашэнне здаецца мне адзіным магчымым”, — напісаў ён.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: instagram.com