Ахвотных удзельнічаць у электаральных кампаніях усё менш і менш
На будучых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах, калі яны застаюцца ў ранейшым фармаце, цяжка будзе знайсці добра падрыхтаваных назіральнікаў для дэмакратычных кандыдатаў. Напрыклад, у Бярозаўскім раёне з былой каманды ў 24 чалавекі, якімі кіраваў грамадскі актывіст Ілля Шыманскі, трэць з’ехала за мяжу на сталае месца жыхарства.
Апалітычная частка народу страціла актыўнасць і карыстаецца малым, лічыць кіраўнік назірання ў раёне 31-гадовы Ілля Шыманскі:
– Шукаць новых людзей складана, таму што моладзь, якой па 18-22 гадоў, з імі цяжка працаваць, яны жывуць на нейкай сваёй хвалі, у іх свае зацікаўленні, яны ў палітыку не хочуць лезці, свае грамадскія пазіцыі адкрыта не выказваюць, абстрагірваліся ад усіх гэтых дзеяў – ад палітыкі, ад нацыянальнага руху. У нашым пакаленні неяк больш папулярным быў нацыянальны рух. Я калі пайшоў у першы клас, у нас яшчэ былі герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг былі афіцыйнымі.
Паводле Іллі Шыманскага, ён сам даўно не галасуе, ведаючы добра падтасоўкі выбарчых камісій. Але прымае ўдзел у назіранні ад апазіцыйных кандыдатаў. Цікавасці да выбараў у прывычным фармаце будзе ўсё менш нават у апалітычнага электарата.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя