Imbryk.by прыме ўдзел у кампаніі #Kalinouski2019
Інтэрнэт-крама Imbryk.by далучылася да вялікай грамадскай кампаніі #Kalinouski2019.
Пра гэта заявіў яе кіраўнік Алесь Мазанік, які адмыслова прыехаў у Гародню на байкфэст “Хавайся ў бульбу”.
– У гэтым годзе будзе перапахаванне парэшткаў Каліноўскага. І я мяркую, што беларусы мусяць грамадой кіравацца ў Вільню, каб прысутнічаць пры гэтай гістарычнай падзеі, а таксама яшчэ раз нагадаць, што гэта наш герой, наш патрыёт і без яго не было б той Беларусі, якую мы маем цяпер.
У кампаніі ўжо прымаюць удзел гарадзенскія крамы, грамадскія дзеячы, журналісты ды гісторыкі, а таксама гурт “Дзецюкі”, якія прэзентавалі песню “Час касінераў”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
