«Імбрыкі ды Імбрычкі» ў Берасці



На пытанні, звязаныя з беларускай мовай, гісторыяй і культурай, адказвалі некалькі камандаў у Берасці. Тут прайшла інтэлектуальная гульня «Імбрыкі ды Імбрычкі».

Кіраўнік інтэрнэт-крамы Imbryk.by і стваральнік беларускамоўных паб-квізаў Алесь Мазанік распавёў пра тое, як быў пабудаваны квэст:

Пытанні падбіраліся, зыходзячы з таго, што каля паўгода я праводзіў падобныя паб-квізы ў Менску, выбіраў самае вартае, цікавае і крэатыўнае. Але заўсёды ёсць канкрэтная тэматыка, падлікі, логіка, зараз будзе геральдычная культура краю – тыя моманты, якія адметныя для Беларусі і якія варта ведаць.

Паб-квіз «Імбрыкі ды Імбрычкі» – першая інтэлектуальная беларускамоўная гульня ў камандах. Яна была створана па прыкладзе «Мазгабойні».

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце