Імя новага рэктара ЕГУ абвесцяць у пачатку красавіка
Імя новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, што месціцца ў Вільні, абвесцяць у першы тыдзень красавіка. На канец сакавіка прызначанае паседжанне Кіроўнай рады ўніверсітэта, яна павінна абраць рэктара з прапанаваных кандыдатур.
Сярод удзельнікаў “выбарчай гонкі” на пасаду рэктара, сярод іншых, амерыканец Дэвід Полік, які цяпер выконвае абавязкі рэктара, палітык Аляксандр Мілінкевіч, гісторык Алесь Краўцэвіч і выкладчыца ЕГУ Таццяна Шчытцова.
Конкурс на пасаду рэктара ЕГУ быў абвешчаны летась увосень. Былы кіраўнік установы Анатоль Міхайлаў пакінуў сваю пасаду ў верасні мінулага году. Ён быў заснавальнікам універсітэта і кіраваў ім ад моманту стварэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота dw.de
