«In Flama Ignis» адкрылася ў Гародні
«In Flama Ignis» — такую назву мае выстава, якую можна ўбачыць ў гарадзенскай «Верандзе». Фатографам выставы быў Сяргей Марозаў, а мадэлямі — гарадзенскія фаершчыкі, пажарныя , міліцыянты. Некалькі дзесяткаў здымкаў рабіліся вельмі доўга — амаль цэлы год, бо было шмат падрыхтоўчый працы.
Кажа Сяргей Марозаў:
— Выстава асаблівая тым, што тут працавалі з прафесійнымі фаершчыкамі, якія працуюць з агнём. Была магчымасць у бяспечных умовах паэксперыментаваць. Працаваць было цяжка ў тым сэнсе, што ніколі не ведаеш, які будзе вынік гэтай працы.
Адзін з удзельнікаў праекта Роберт Міхайлюк:
— Асаблівасць выставы, асаблівасць фотаздымкаў ў тым, што гэта вельмі дзёрзкі праект у плане мастацтва. Адначасова з’яднаць агонь умець яго адлюстраваць. Зроблена вялізная праца: на адзін фотаздымак ішло ад двух да трох гадзін.
Адкрыццё выставы, на якую завіталі аўтары, мадэлі і супрацоўнікі МНС адзначылася тым, што тут працаваў прафесійны ды-джэй і гарадзенскія адмыслоўцы ад светлавога шоу. Кожны прысутны таксама мог зрабіць маментальнае фота з аўтарамі праекта, а таксама пабачыць вогненнае шоу.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя