Іна Кулей: У мінулым годзе ў Польшчы вучыліся шэсць адлічаных беларускіх студэнтаў



Старшыня Камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей распавяла пра тое, як сёння працуе праграма Каліноўскага.

Іна Кулей: Як вядома, ужо пэўны час праграма існуе ў сваім старым фармаце – толькі для беларускіх студэнтаў, якія былі адлічаны з навучальных устаноў. У ёй не могуць прыняць удзел проста пацярпелыя актывісты альбо дзеці з рэпрасаваных сем’яў, як гэта было раней. А так працуе праграма Каліноўскага-2 – стажыроўка для тых, хто ўжо мае вышэйшую адукацыю.

РР: Колькі зараз навучаецца адлічаных з беларускіх ВНУ за грамадскую ці палітычную дзейнасць студэнтаў?

Іна Кулей: У мінулых годзе іх было 6 чалавек, усе яны вучыліся ў розных навучальных установах Польшчы. Трэба сказаць, што колькасць студэнтаў, якія трапляюць у ВНУ пад рэпрэсіі адміністрацыі ў апошні час значна зменшылася у параўнанні, скажам, з 2006 годам ці 2010 годам, калі ў краіне адбываліся масавыя рэпрэсіі. Тады многія маладыя людзі прымалі актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны, удзельнічалі ў рознага кшталту акцыях, за што і траплялі пад пераслед. Зараз сітуацыя некалькі іншая. Цяпер студэнтаў выключаюць за пратэсты супраць малой стыпендыі альбо за нешта іншае. Хаця такія факты застаюцца.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя