Іна Кулей: З дыскрымінацыямі трэба змагацца супольна
Дыскрымінацыя і пераслед людзей за іх перакананні, дыскрымінацыя па інваліднасці, гендэрнай няроўнасці, выкарыстанні беларускай мовы ды іншыя дыскрымінацыі – сустрэча, прысвечаная такім тэмам, прайшла ў Берасці. Тут прадстаўнікі Руху „За Свабоду” ладзілі прэзентацыю інфармацыйнай кампаніі „Разам супраць дыскрымінацыі”. Арганізатарка мерапрыемства Іна Кулей распавяла пра асноўную інфармацыю, якая была агучана аўдыторыі:
– Нягледзячы на тое, што зараз улада расказвае пра адлігу, пра лібералізацыю і г.д., мы ведаем, што ў рэгіёнах часта здараюцца факты рэпрэсій, якія здзяйсняюцца мясцовымі ўладамі, і людзі церпяць і на працы, і ў адлічэннях з універсітэтаў, і маюць месца розныя іншыя факты рэпрэсій. Таму мы просім змагацца з імі, ведаць як, быць актыўнымі і самае галоўнае – салідарнымі. Таму што калі мы разам выступаем супраць дыскрымінацыі правоў асобы, то з гэтым можна змагацца.
Сустрэча „Разам супраць дыскрымінацыі” сабрала больш за паўсотні чалавек. Сярод удзельнікаў былі – сябры незалежных прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў.
Беларускае Радыё Рацыя