Інфадзень па праграме Усходняга Партнёрства у Берасці
У Берасці пачаўся інфармацыйны дзень па праграме Усходняга Партнёрства Еўрапейскага звяза.
Мерапрымства праходзіць у сядзібе агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. „Мы не маглі не прыехаць у Берасце, бо гэта вельмі важны рэгіён у праграме Усходняга Партнёрства”, – паведаміў адзін са спікераў мерапрыемства і прэс-сакратар Беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства Васіль Ядчанка:
– Цягам некалькіх месяцаў мы аб’язджаем усю краіну і праводзім інфадні. Асноўная задача – праінфармаваць грамадскасць, мясцовыя арганізацыі пра тое, якія праекты ЕЗ рэалізуюцца ў вашым рэгіёне, як у іх можна паўдзельнічаць, як яны дапамагаюць Берасцейскай вобласці. І другая вельмі важная задача – гэта супольна з удзельнікамі інфармацыйных дзён, з прадстаўнікамі СМІ, грамадскімі арганізацыямі выпрацаваць рэкамендацыі ў прадстаўніцтва Еўразвяза.
Пасля разгляду рэкамендацый, прадстаўніцтвам Еўрапейскага звяза ў Беларусі плануецца вызначыць далейшы фармат супрацы ў межах Усходняга Партнёрства з рэгіёнамі.
Сярод гасцей інфармацыйнага дня прадстаўнікі шэрагу экалагічных, культурніцкіх і сацыяльных ініцыятываў Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце