Інфаграфіка: афіцэры ПКС РФ у Сірыі



Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm супольна з Infographics [UA] падрыхтавала першую частку абагульненых дадзеных, якія датычаць удзельнікаў расейскай вайсковай аперацыі ў Сірыі – штурманаў і пілотаў ПКС РФ (Паветрана-касмічныя сілы Расейскай Федэрацыі).

Нагадаем, напачатку кастрычніка 2015 года InformNapalm паставіў ультыматум уладам РФ і за кожнае парушэнне рэжыму спынення агню на Данбасе супольнасць публікуе дадзеныя пра расейскіх пілотаў на падставе аналізу і выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі. Такія дзеянні маюць характар ​​асіметрычнага адказу на “гібрыдныя” дзеянні Крамля як ва Украіне, гэтак і ў Сірыі. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў адрэагаваў на ультыматум, назваўшы “варожымі дзеяннямі публікацыю асабістых дадзеных расейскіх лётчыкаў у СМІ”.

На цяперашні момант у публікацыях InformNapalm раскрыта інфармацыя пра 11 афіцэраў ПКС РФ – гэта экіпажы самалётаў Су-24М з бартавымі нумарамі: 04, 05, 16, 26 і самалёт Су-24М з рэгістрацыйным нумарам 0715323, экіпаж самалёта Су-30СМ з бартавым нумарам 27 (чырвоны) і афіцэр баявога кіраваньня авіяцыяй, які “засвяціў” выкарыстанне ў вайсковай аперацыі ў Сірыі самалёта радыёэлектроннай выведкі і РЭБ ПКС РФ Іл-20.

1979589_10207963339271831_1241079878954617116_n

Нагадаем, што праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) абвінаваціла Расею ў гібелі дзясяткаў мірных жыхароў падчас бамбавання сірыйскіх гарадоў. Паводле дадзеных HRW, толькі падчас двух авіяўдараў на поўначы правінцыі Хомс загінулі 59 мірных жыхароў, а самым крывавым было бамбаванне вёскі Ганту, у якім загінулі 46 чальцоў адной сям’і (сярод якіх 12 жанчын і 32 дзіцяці). Апроч гэтага, паводле заявы прэм’ер-міністра Турцыі Ахмета Давутоглу з 7 кастрычніка 2015 года: “толькі два з 57 удараў расейскай вайсковай авіяцыі ў Сірыі былі здзейсьненыя па пазіцыях баевікоў “Ісламскай Дзяржавы”. Гэтыя факты раскрываюць сапраўдныя мэты расейскага боку, які зацікаўлены ў значным павялічэнні напружанасці ў рэгіёне. У сувязі з гэтым, афіцэры ПКС РФ, якія прымаюць удзел у вайсковай аперацыі Расеі ў Сірыі, з’яўляюцца вайсковымі злачынцамі, бо ваююць, збольшага, не з баевікамі “Ісламскай дзяржавы”, а з апазіцыяй Башару Асаду, забіваючы падчас гэтага мірных жыхароў Сірыі.

informnapalm.org